Знайсці
02.04.2021 / 16:35РусŁacБел

Дар’я Лосік не атрымлівае лістоў ад мужа. Палітвязень Ігар Лосік за кратамі 281 дзень

Кансультант «Радыё Свабода», палітвязень Ігар Лосік за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году — 281 дзень. Тыдзень таму ён пачаў знаёміцца з матэрыяламі абвінавачваньня. Жонка Ігара Дар’я Лосік расказала «Свабодзе» пра апошнія навіны ад мужа.

«Учора Ігар атрымаў дзесяць лістоў, але мае яму па-ранейшаму не даходзяць, — кажа Дар’я. — Апошні быў на пачатку сакавіка, 8 чысла. Я ад яго таксама не атрымала. Цяпер Ігар працягвае знаёміцца з матэрыяламі справы, разам з адвакатам. Як шмат яны ўжо вывучылі, не магу сказаць, ня ведаю гэтага. На здароўе Ігар ня скардзіцца. Перадачы яму прымаюць без пытаньняў. Я перадала і прадукты, і абутак вясновы таксама».

Новае, трэцяе абвінавачаньне Ігару Лосіку выставілі 11 сакавіка. На знак пратэсту Ігар пашкодзіў сабе запясьце на вачах у адваката і сьледчага, а таксама абвясьціў сухую галадоўку. За гэта Лосіка зьмясьцілі ў карцэр сьледчай турмы Жодзіна. Там ён прабыў пяць дзён, чатыры зь якіх трымаў сухую галадоўку.

Па якім артыкуле Лосіку выставілі новыя абвінавачаньні, невядома. Ягоны адвакат Дзьмітрый Лепрэтар пад падпіскай аб неразгалошваньні.

Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 году ў яго доме ў Баранавічах. У той жа дзень стала вядома, што ў дачыненьні да Лосіка завялі крымінальную справу па артыкуле 342 — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». 15 сьнежня Ігару Лосіку выставілі новае абвінавачаньне па 293 артыкуле КК — «Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках». На знак пратэсту Ігар Лосік абвясьціў бестэрміновую галадоўку, адмаўляўся ад ежы 42 дні.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930