Знайсці
03.04.2021 / 15:07РусŁacБел

Кейс: падпалкоўнік КДБ атрымаў біткойн. Як гэты даход можна канфіскаваць?

У фільме АНТ «Манкурты» расказваецца, што падпалкоўнік КДБ Аляксей Храловіч выслаў у тэлеграм-каналы аўдыя размоў, якія пралівалі святло на гібель Рамана Бандарэнкі, за што атрымаў біткойн. Цяпер Храловіч затрыманы. У тэорыі, калі справа дойдзе да суда, незаконна атрыманы даход мусяць канфіскаваць. Але як гэта магчыма зрабіць з крыптавалютай? Паспрабавалі разабрацца ў незвычайным кейсе.

Першы варыянт — канфіскаваць біткойн як ён ёсць.

«Не цікавіўся, ці ёсць у ведамствах афіцыйныя крыптакашалькі, але калі ў чалавека застаўся біткойн на рахунку і ён гатовы яго вярнуць у нязменным стане, то чаму не? Забраць у натуральным выглядзе і рэалізаваць судовымі выканаўцамі на таргах. Думаю, гэта будзе нетрывіяльная практыка. Заканадаўча такая магчымасць ёсць», — разважае юрыст Міхаіл Кірылюк над умоўным кейсам.

Другі варыянт — канфіскаваць кошт біткойна на момант яго пераводу.

Міхаіл Кірылюк заўважае, што для суда гэта больш просты шлях. Частка 2 артыкула 46-1 прадугледжвае, што калі канфіскаваць маёмасць ці даход, атрыманыя злачынным шляхам, немагчыма праз іх страту, знішчэнне ці іншыя прычыны, то ў даход дзяржавы спаганяецца сума, эквівалентная іх кошту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера