Знайсці
02.04.2021 / 14:19РусŁacБел

Дзмітрый Круты: Мінск прыме меры, калі пагроза амерыканскіх санкцый стане рэальнай

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты журналістам у пятніцу, піша Інтэрфакс.

У сераду прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Нед Прайс заявіў, што Дзярждэп мае намер рэкамендаваць Мінфіну не працягваць прыпыненне санкцый супраць дзевяці прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны Беларусі, тэрмін дзеяння якога скончваецца 26 красавіка.

«Лічу, на ўзроўні ўрада нашай рэспублікі дадзеная сітуацыя будзе вывучана. У выпадку неабходнасці нейкія рэчы будуць дакладзеныя прэзідэнту і абавязкова будуць нейкія меры рэагавання — у выпадку, калі гэтая пагроза стане нейкай рэальнасцю», — сказаў Круты.

Па словах намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, улады Беларусі «так ужо моцна, глыбока не вывучалі заявы Дзярждэпа». «Я так разумею, проста ў калегаў падышоў ужо тэрмін. Звычайна ў сакавіку-красавіку яны разглядаюць такія рашэнні і цяпер анансавалі іх, па меншай меры, на ўзроўні асобных афіцыйных асоб», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031