Знайсці
02.04.2021 / 12:19РусŁacБел

Узровень вады ў Прыпяці каля Петрыкава дасягнуў небяспечнай адзнакі, і вада ўсё прыбывае

«На рацэ Прыпяці ля Петрыкава ўзровень вады дасягнуў небяспечна высокай адзнакі, пры якім раней назіраліся затапленні прыбярэжных тэрыторый. Зараз тут адбываецца рост узроўню вады з інтэнсіўнасцю 1 см за суткі», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

Архіўнае фота з Петрыкаўскага раёна 2017 года, 112.by

На Прыпяці ля в. Чэрнічы да дасягнення небяспечна высокай адзнакі застаецца 16 см, пры сутачным росце ўзроўню вады 2 см.

Таксама Белгідрамет паведамляе, што ў наступныя дні на большасці рэк захаваецца рост узроўняў вады. У выніку чаго на прытоку Сажа — рацэ Проні — у в. Ляцягі ўзровень вады наблізіцца да небяспечна высокай адзнакі і можа перавысіць яе. На Сажы ў Крычаве і яго прытоку Віхры ў Мсціславе, на Прыпяці ў Нароўлі і Піне ў Пінску ўзроўні вады перавысяць адзнакі выхаду вады на пойму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера