Знайсці
01.04.2021 / 18:53РусŁacБел

Гарадзенка атрымала штраф за штору ў акне дома 

Вікторыя з Гродна заплаціць штраф у 10 базавых велічынь (290 рублёў) за тое, што павесіла дома шэрую штору з чырвонай паласой пасярэдзіне. Такое рашэнне 31 сакавіка вынесла суддзя Алена Тоўсцік-Самойла ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Міліцыя палічыла, што штора падобная да БЧБ-сцяга, а значыць гэта — адзіночнае пікетаванне. Вікторыю асудзілі паводле арт. 23.34 КаАП (у рэдакцыі 2003 года), піша Hrodna.life.

Сама Вікторыя не змагла прыйсці ў суд. Аб рашэнні суддзі ёй паведаміў сакратар. Пастанова дзяўчыне прыйдзе па пошце.

Разгляд у судзе ішоў тыдзень. Вікторыя спрабавала даказаць, што штора не новая, яе колер — шэры, на сцяг яна не падобная памерамі. Раней Hrodna.life падрабязна распавёў гісторыю гарадзенкі. Вікторыя адна выхоўвае дваіх дзяцей, адзін з якіх — з ДЦП. Дзяўчына перажывае, што калі не зможа своечасова заплаціць штраф, то яе рахункі заблакуюць, і сям’я застанецца без грошай.

Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера