Знайсці
01.04.2021 / 16:43РусŁacБел

Палітвязень Вінярскі расказаў, якія БЧБ-торты згатавалі яны ў камеры на Дзень Волі

Instagram бы абзайздросціўся, але чаго няма, таго няма, жартуе вязень у лісце.

«…Нам удалося змайстраваць два торцікі ў колерах нацыянальнага сцяга, — напісаў Максім Вінярскі ў адным з лістоў на волю. — Выкарыстоўвалі для іх 2 камплекты бісквітных каржоў, набытых на «атаварцы», згушчанку, шакалад, масла. Для афармлення падышлі згушчанка і апрацаваны мармелад чырвонага адцення. І з выгляду, і на смак выйшла супер — Instagram бы абзайздросціўся, але чаго няма, таго няма…

Не праходзіць і дня, каб Вясна і свабода не станавіліся бліжэйшыя, — піша Вінярскі. — Можа, гэты шлях і будзе трохі даўжэйшы, чым хацелася б, але ўпэўнены, што вынік непазбежны…»

40-гадовы Максім Вінярскі быў затрыманы 22 студзеня — ён хаваўся ад сілавікоў даўжэй за іншых актывістаў «Еўрапейскай Беларусі», на якіх ішло паляванне. Яго абвінавачваюць па артыкуле 293 ч. 2 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Праваабаронцы лічаць абвінавачванне надуманым і палітычным і прызналі яго палітвязнем.

Гісторыя жыцця «мушкецёра рэвалюцыі» Максіма Вінярскага: не ўяўляў жыцця без Беларусі і адседзеў на сутках больш за паўтара года

Усяго ў Беларусі на сёння праваабаронцам вядомыя 1002 чалавекі, якія сталі фігурантамі палітычна матываваных крымінальных спраў, 325 з іх ужо прызнаныя палітычнымі зняволенымі. З моманту прэзідэнцкай кампаніі ў краіне адбылося больш за 34 тысячы палітычна матываваных затрыманняў. Такой хвалі рэпрэсій у Еўропе не было ад часу «дыктатуры чорных палкоўнікаў» у Грэцыі 1970-х.

Палітвязні на сёння сядзяць у двух дзясятках СІЗА, турмаў, ІК і хімій.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930