Знайсці
01.04.2021 / 16:04РусŁacБел

Каханне, пратэсты, «хімія». Гісторыя пары, якая трапіла на самыя яскравыя здымкі паслявыбарнага Маладзечна

Сяргей Сідаровіч і Эліна Карыцька. Фота Яўгеніі Прыгодзіч.

Сяргея Сідаровіча і Эліну Карыцька разам з яшчэ чатырма маладзечанцамі асудзілі па артыкуле 342 «Актыўныя дзеянні, што парушаюць грамадскі парадак» за перакрыццё Вялікага Гасцінца 21 лістапада. Сідаровіч і Карыцька атрымалі па адным годзе і шэсць месяцаў абмежавання волі — «хімію». «Рэгіянальная газета» расказала гісторыю пары, якая пратэставала супраць фальсіфікацыі выбараў, трапляла пад міліцэйскія дубінкі і атрымала тэрміны па крымінальным артыкуле.

Эліна і Сяргей пачалі сустракацца яшчэ да падзей жніўня. Эліна вучыцца на першым курсе ў медыцынскім каледжы ў Маладзечне, а Сяргей працуе праграмістам. Яны ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях, што адбываліся ў горадзе. А ў лістападзе разам з іншымі маладзечанцамі перакрылі банерам Вялікі Гасцінец.

Падчас разгону пратэснай акцыі 10 жніўня вайсковец з сабакам ударыў дубінкай хлопца Эліны — Сяргея. Эліна пачала крычаць на вайскоўца, каб ён і яе біў, а не толькі Сяргея. Фота Настассі Уткінай.

Эліна трымае Сяргея, які ўстаў пасля падзення ад удару дубінкай. Фота Настассі Уткінай. 

Сяргей і Эліна падчас мітынгу на маладзечанскай плошчы 16 жніўня. 

Сяргей Сідаровіч выступае на шматтысячным мітынгу ў Маладзечне 21 жніўня 2020 года. Ён расказваў пра ўмовы, якія ўлада стварыла для моладзі, пра тое, што ён не хоча з’язджаць з Беларусі. 

Сяргей трымае бел-чырвона-белы сцяг у адным з маладзечанскіх двароў разам са сваім сябрам Аляксеем Крэнцем. Супраць хлопцаў заводзілі летась адміністрацыйную справу за расклейку ўлётак. У снежні 2020 супраць Крэнця завялі крымінальную справу, і ён быў вымушаны з’ехаць з Беларусі.

Эліну і Сяргея затрымалі ў снежні 2020 года. Яны правялі трое сутак у ізалятары, пасля іх прызналі абвінавачванымі па крымінальнай справе — «Актыўныя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак».

Сяргей Сідаровіч абдымае Эліну Карыцька перад першым судовым пасяджэннем.

Дзяржаўны абвінаваўца падчас судовага разбіральніцтва запатрабаваў для Сяргея Сідаровіча 1 год і 6 месяцаў хатняй «хіміі», а для Эліны Карыцька — 1 год хатняй «хіміі». У судзе ішла гаворка пра тое, што пара можа пабрацца шлюбам, каб хатнюю «хімію» правесці разам.

Суддзя Вікторыя Паляшчук прысудзіла пакаранне Сідаровічу і Карыцька ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі ў папраўчай установе.

Сяргей Сідаровіч і Эліна Карыцька. Фота Яўгеніі Прыгодзіч. 

Падчас агалошвання прысуду Сяргей Сідаровіч дастаў з кішэні банку з таблеткамі і пачаў іх піць. Блізкія побач не далі яму гэтага зрабіць і выклікалі «хуткую дапамогу». Сяргей сядзіць разам з Элінай каля залы судовага пасяджэння пасля аказання медыкамі дапамогі. Фота Яўгеніі Прыгодзіч. 

Сяргея завезлі ў бальніцу на машыне «хуткай дапамогі», яго дзяўчына пасля гэтага перамаўляецца з кімсьці па тэлефоне і плача. Фота Яўгеніі Прыгодзіч. 

Эліну абдымае маці Сяргея пасля таго, як хлопца павезлі на «хуткай» у бальніцу. Фота Яўгеніі Прыгодзіч.

Чытайце таксама:

У Маладзечне па справе аб перакрыцці галоўнай вуліцы горада — шасцёра абвінавачаных

«Пацярпелыя» ў Маладзечне салідарызаваліся з абвінавачанымі

Чацвёра — на «хімію», двум — штрафы. Агучылі прысуд па справе аб перакрыцці вуліцы ў Маладзечне

rh.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера