Знайсці
01.04.2021 / 13:30РусŁacБел

Адмененыя вынікі адбору на Нацыянальную тэатральную прэмію. Сярод удзельнікаў былі два спектаклі купалаўцаў

Міністэрства культуры адмяніла вынікі адборачнага тура Нацыянальнай тэатральнай прэміі 2020 года і правядзе новы адбор. Пра гэта паведаміў телеграм-канал ведамства, піша Tut.by.

Сцэна са спектакля «Кароль Лір», t.me/kupalausk

— У сувязі са шматлікімі просьбамі аб падаўжэнні тэрмінаў прыняцця заявак на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія», якія паступілі ў адрас Міністэрства культуры, прынята рашэнне аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» ў 2021 годзе і аб адмене вынікаў адборачнага тура 2020 года — паведаміла Міністэрства.

Адбор на Нацыянальную тэатральную прэмію адбыўся ў 2020 годзе. Сярод спектакляў, якія прайшлі адбор, былі «Кароль Лір» і «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», пастаўленыя ў Купалаўскім тэатры адпаведна рэжысёрамі Мікалаем Пінігіным і Аленай Ганум.

Фінальныя мерапрыемствы конкурсу павінны былі прайсці з верасня па снежань 2020 года. Але яны не адбыліся.

Новы адборачны тур пройдзе з 1 па 30 красавіка 2021 года. Другі этап, на якім будуць падведзены вынікі конкурсу, які пройдзе ў тэрміны, вызначаныя аргкамітэтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930