Знайсці
29.03.2021 / 11:54РусŁacБел

У сераду вельмі цёпла, а пад канец тыдня — нават мокры снег: надвор'е на тыдзень

У сераду па Брэсцкай вобласці да +21°С.

Фота Надзеі Бужан

У аўторак, 30 сакавіка, у многіх раёнах краіны дажджы, ноччу -2…+4°С, максімальная днём +8…14°С. У Мінску — дождж і да +10°С.

У сераду, 31 сакавіка, будзе цёпла, днём +13…19°С, на паўднёвым захадзе месцамі да +21°С. У Мінску да +13°С.

1 красавіка днём +12…19°С, па поўдні месцамі да +21°С, у Мінску да +15°С.

У пятніцу, 2 красавіка, на Беларусь перамесціцца халодны франтальны раздзел. Днём нават дзе-нідзе чакаецца мокры снег. Уначы -1…+6°С, максімальная днём +5…10°С.

У суботу, 3 красавіка, таксама мокры снег і дождж, максімальная тэмпература днём +3…9°С.

На першы Вялікдзень таксама прагназуецца халаднаватае надвор'е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031