Рэцэпт на выхадныя: шакаладны чызкейк
Шакаладны чызкейк — гэта адзін з самых папулярных дэсертаў у свеце, які можна знайсці ў кожнай кавярні. Аднак гэты незвычайны торт адносна лёгка прыгатаваць дома.
Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбіцца:
Для бісквітнай асновы:
150 г пясочнага печыва
1 сталовая лыжка цукру
50 г растопленага масла
Для чызкейка:
150 г шакаладу
120 мл вяршкоў
2 чайныя лыжкі какава-парашку
200 г мяккага сыру
120 г цукру
- Для бісквітнай асновы расцісніце печыва качалкай да крошак або скарыстайцеся блэндарам. Перамяшайце печыва з цукрам і маслам у місцы.
- Выкладзіце сумесь на круглую форму з борцікамі. Пакіньце ў лядоўні на 30 хвілін.
- Растапіце шакалад і пакіньце астываць.
- Узбіце вяршкі ў вялікай місцы да кансістэнцыі пены. Дадайце какава-парашок і перамяшайце.
- Узбіце мяккі сыр з цукрам, затым дадайце сумесь з вяршкоў і растоплены шакалад.
- Выкладзіце сумесь на бісквітную аснову і пакладзіце чызкейк у маразільную камеру на дзве гадзіны.
- Перад падачай чызкейк трэба пакінуць размякчацца на 20 хвілін пры пакаёвай тэмпературы.
Смачна есці!
0
0
0
0
0
0
Мінздароўя дазволіла продаж папулярных у народзе гарбат
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка на суботніку саджае дрэвы
 4
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 136
Мільярд выбарцаў і мільён выбарчых участкаў. У найбуйнейшай у свеце дэмакратыі стартавалі выбары
 1
Рэдкі выпадак: віцебскі суд прызнаў, што мужчыну два гады таму адправілі на суткі незаконна
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера