Знайсці
23.03.2021 / 20:28РусŁacБел

Як стартапы робяць мёд без пчол і малако без кароў

Амерыканскі стартап MeliBio распрацаваў у лабараторыі штучны мёд, які на смак не адрозніваецца ад натуральнага.

Фота Depositphotos.com

Пчолы збіраюць пылок і нектар з кветак, каб затым ператварыць яго ў мёд, што складаецца з фруктозы і глюкозы. Заснавальнікі кампаніі MeliBio вырашылі ажыццявіць гэты працэс у лабараторыі з дапамогай мікраарганізмаў, але без удзелу пчол.

За апошнія некалькі гадоў раслінныя альтэрнатывы мясу і малочным прадуктам сталі вельмі папулярнымі. Аднак для многіх яны не падыходзяць з пункту гледжання смаку, тэкстуры або даступнасці, піша BBC.

Таму стартап MeliBio спрабуе выкарыстоўваць ферментацыю для вытворчасці веганскіх прадуктаў, у прыватнасці мёду, якія біялагічна будуць ідэнтычныя рэальным. Кампанія спадзяецца пачаць пастаўкі веганскага мёду ўжо сёлета.

У працэсе ферментацыі мікраарганізмы перапрацоўваюць пэўныя прадукты і вылучаюць новыя. Напрыклад, браджэнне дражджэй можа ператварыць цукар у спірт.

Аднак калі падабраць пэўныя мікраарганізмы і выбраць для іх правільныя пажыўныя рэчывы, то можна атрымаць зусім розныя канчатковыя прадукты — ад малака да мёду.

Такі падыход выкарыстоўваюць і іншыя кампаніі, напрыклад брытанскі стартап Better Dairy. Яго кіраўнікі стварылі тэхналогію, з дапамогай якой у выніку ферментацыі дражджэй атрымліваецца не спірт, а малако і сыр.

Аналагічную тэхналогію выкарыстоўвае кампанія з Сан-Францыска Clara Foods, якая распрацоўвае яечныя бялкі, якія ўжо вось-вось з’явяцца ў продажы. Прадстаўнікі кампаніі плануюць стаць найвялікшымі вытворцамі яечнага бялку да 2028 года.

Малекулярна атрымліваюцца ідэнтычныя прадукты, якія, больш за тое, маюць такі ж смак, як і прадукты жывёльнага паходжання. Падобныя прадукты могуць стаць сапраўдным прарывам у веганскім харчаванні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930