Знайсці
20.03.2021 / 09:44РусŁacБел

ВАЖНА! Як чытаць «Нашу Ніву» ў выпадку блакавання інтэрнэту

1) Калі сайт НН будзе заблакаваны або калі інтэрнэт-сайты ў цэлым будуць недаступныя, як у жніўні 2020-га, чытайце «Нашу Ніву» ў тэлеграме. Калі ласка, ТЭРМІНОВА падпішыцеся. У тэлеграме «Нашай Нівы» — якасна падабраная інфармацыя без флуду і фэйкаў. У дні важных падзей яе там нават больш, чым на сайце.

2) У выпадку, калі «Наша Ніва» ў Беларусі будзе незаконна закрытая або яе рэдактары арыштаваныя, права на гістарычны брэнд пяройдзе да тых нашых аўтараў, якія цяпер знаходзяцца за мяжой. Шукайце тады «Нашу Ніву» на NASHANIVA.ORG. Запомніце гэты адрас — Nashaniva.ORG, гэтае выданне там з'явіцца цягам 24-48 гадзін у выпадку закрыцця НН тут і будзе тады выдавацца за мяжой. 

3) Нагадаем, што 9-12 жніўня 2020 года назіралася такое блакаванне тэлеграма, якое дапамагалі абысці проксі-серверы. Месенджар таксама адкрываўся з дапамогай VPN-кліентаў. 

Каб паскорыць працу тэлеграма, існуе канал з проксі.

t.me/ProxyMTProto

Зайдзіце проста зараз, выбірайце ў спісе сервер (або некалькі), у якіх порт 443 (пажадана) і націскайце кнопку Connect. 

Тэлеграм пачне працаваць паўнавартасна, з загрузкай медыяфайлаў. Таксама з'явіцца значок са шчытом уверсе, а калі на яго націснуць — можна ўбачыць стан проксі-сервераў. Выбіраць трэба той, дзе меншы пінг. Чым меншы пінг, тым хутчэй працуе той ці іншы проксі.

Пакуль проксі можна адключыць, але пры патрэбе вы ў любы момант зможаце яго ўключыць. 

4) Агульныя прафесійныя рэкамендацыі па законным доступе да сайтаў і ТГ пры ўключаным інтэрнэце, але абмежаваннях ці блакаваннях доступу, знойдзеце ТУТ.

5) Вельмі проста карыстацца функцыяй VPN у браўзеры Опера. Паспрабуйце. Калі вы самі не разумееце, папрасіце кагосьці наладзіць вам.

6) Трымайцеся нормаў закона і маралі ў выпадках любых няштатных сітуацый — у анлайне і афлайне.

І — няхай жыве Беларусь!

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера