Знайсці
18.03.2021 / 11:15РусŁacБел

Цана на кватэры ў Мінску пікіруе — мінус $29 за тыдзень. І абсалютны рэкорд па колькасці кватэр, выстаўленых на продаж

Сталічны рынак нерухомасці дэманструе анамальную крызісную карціну. Цана прапановы квадратнага метра за мінулы тыдзень апусцілася на 29 даляраў. Такога рэзкага падзення не было з 2009 года.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Надзеі Бужан

Агулам жа пачынаючы з мінулых прэзідэнцкіх выбараў метр патаннеў з $1400 да $1255. Гэта значыць, што сярэдняя двухпакаёўка страціла ў цане больш за $7000.

Пры гэтым хуткасць абвалу толькі набірае абароты. На цяперашні момант на продаж выстаўлена 14 550 кватэр — гэта абсалютна рэкорд за ўсе часы. Прытым што яшчэ месяц таму кватэр было значна менш — ажно на 5000.

Паводле рынкавых законаў, рост прапановы працягне апускаць цану. Пакупнікаў з грашыма на рынку не так шмат, магчымасці прыцягнуць крэдытныя грошы абмежаваныя. Калі цана працягне апускацца такімі ж тэмпамі, то ўжо праз месяц можа вярнуцца на ўзровень 2006 года. Тады квадратны метр каштаваў $1100.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера