Знайсці
15.03.2021 / 17:29РусŁacБел

«Аватар» зноў стаў самым касавым фільмам

Фільм «Аватар» рэжысёра Джэймса Кэмерана вярнуў сабе тытул самага касавага фільма за ўсю гісторыю кіно пасля паказу ў Кітаі.

«Аватар» выйшаў у 2009 годзе і ўтрымліваў рэкорд на працягу дзесяці гадоў — да гэтага самым касавым фільмам быў «Тытанік». У 2019 годзе рэкорд пабіў блокбастар Marvel «Мсціўцы: Фінал».

Аднак «Аватар» паказалі ў Кітаі, і агульны аб’ём продажу дасягнуў $2,8 мільярда, што стала новым сусветным рэкордам, піша BBC.

«Аватар» стаў першым замежным фільмам, які сёлета з’явіўся ў кітайскім пракаце.

Цяпер Джэймс Кэмеран працуе над чатырма фільмамі, якія працягнуць гісторыю «Аватара». Прэм’ера другой часткі запланаваная на 2022 год.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930