Знайсці
10.03.2021 / 23:45РусŁacБел

У Беларусі забаранілі продаж самай папулярнай мадэлі «Шкоды» — брэнда, які заклікаў перанесці хакейны чэмпіянат з Мінска

З 11 сакавіка ў Беларусі забаронены продаж новых аўтамабіляў «Шкода Рапід». Дылер паведамляе, што прычына бюракратычная — прадпісанне Дзяржстандарту.

«Рапід» — самая танная, а таму самая папулярная мадэль «Шкоды». Новы аўтамабіль каштаваў 12 тысяч даляраў.

У мінулым годзе ў Беларусі было прададзена 2069 такіх аўтамабіляў. Гэта 7-е месца па папулярнасці сярод усіх мадэляў.

Аўтаканцэрн «Шкода» некалькі месяцаў таму заклікаў перанесці чэмпіянат свету па хакеі з Мінска.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера