Знайсці
09.03.2021 / 10:55РусŁacБел

Максім Знак застаецца ў СІЗА да 9 мая

Члену Прэзідыума Каардынацыйнай рады, юрысту Максіму Знаку падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай да 9 мая. Пра гэта Tut.by паведаміў адвакат Знака Дзмітрый Лаеўскі.

Максіма Знака затрымалі роўна паўгода таму, 9 верасня. Яго абвінавацілі ў закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК). 25 студзеня яму чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 9 сакавіка, а на днях Знаку працягнулі яго яшчэ на два месяцы.

— Максіму ўручылі копію пастановы аб прадаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай. Мы абскардзім рашэнне следства, — пракаментаваў Дзмітрый Лаеўскі.

Першая справа супраць Каардынацыйнай рады па ч. 3 арт. 361 была распачата ў канцы жніўня. У снежні Генпракуратура завяла яшчэ дзве новыя крымінальныя справы ў дачыненні да членаў КР па фактах стварэння экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім, фінансавання яго дзейнасці і змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. 10 лютага Максіму Знаку прад'явілі абвінавачванні па гэтых двух артыкулах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031