Знайсці
09.03.2021 / 10:44РусŁacБел

Пасол Расіі назваў Беларусь «стрыечным братам»

Беларусь стала першай краінай, якая атрымала не толькі расійскую вакцыну ад каранавіруса «Спутнік V», але і тэхналогію вытворчасці прэпарата. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу РБК заявіў пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці можна казаць, што Расія падарыла гэтую тэхналогію Беларусі, пасол заявіў: «Мы паступілі, як павінны былі паступіць». Па словах дыпламата, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сваімі дзеяннямі паказаў прыклад «усяму свету і ўсім постсавецкім рэспублікам». «Мы працуем і дзейнічаем у рамках і Саюзнай дзяржавы таксама», — дадаў Мезенцаў.

«Стрыечны брат трапляе ў бяду, ці ведзяце вы з ім доўгія перамовы, на якіх умовах працягнеце яму руку і ці паедзеце з ім у траўмапункт, або ў бальніцу, або выклічаце доктара на дом, ці вы, не задумваючыся, дапамагаеце роднаму чалавеку?» — патлумачыў пасол перадачу тэхналогіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера