Знайсці
09.03.2021 / 09:06РусŁacБел

З чацвярга ў Эстоніі ўводзіцца лакдаўн

Прэм'ер-міністр Кая Калас паведаміла, што з чацвярга ў Эстоніі ўводзіцца лакдаўн — зачыняюцца гандлёвыя цэнтры, рэстараны і спыняецца аказанне паслуг, якія не з'яўляюцца жыццёва важнымі. Вучняў пачатковых класаў таксама адпраўляюць на дыстанцыйнае навучанне, паведамляе Postimees.

Priit Simson, Delfi

«Сітуацыя з COVID-19 у Эстоніі крытычная. На гэта трэба рэагаваць хутка, і мы вырашылі закрыць краіну настолькі, наколькі магчыма. Навучальныя ўстановы, у тым ліку пачатковыя класы, пераходзяць на дыстанцыйнае навучанне. Настойліва рэкамендуецца не вадзіць дзяцей у дзіцячыя сады», — сказала Калас.

«Усе гандлёвыя цэнтры, акрамя крам тавараў першай неабходнасці і прадуктовых, будуць зачыненыя, усе прадпрыемствы грамадскага харчавання застануцца зачыненыя, а заняткі спортам у памяшканні не будуць дазволеныя. Звонку будзе дзейнічаць правіла 2+2», — дадала Калас.

Прэм'ер-міністр сказала, што абмежаванні будуць дзейнічаць на працягу месяца. «Абмежаванні дзейнічаюць не менш за месяц, і мы можам увесці іх з чацвярга. Усё гэта для таго, каб паменшыць кантакты і разарваць ланцужкі заражэння», — патлумачыла Калас.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера