Знайсці
09.03.2021 / 08:05РусŁacБел

Самы хуткі ў свеце суперкамп'ютар вывелі на поўную магутнасць

Японскі камп'ютар «Фугаку» будзе задзейнічаны больш як у сотні розных даследаванняў.

Цырымонія з нагоды запуску на поўную магутнасць самага хуткага ў свеце суперкамп'ютара «Фугаку» адбылася ў аўторак у вылічальным цэнтры японскага Дзяржаўнага інстытута прыродазнаўчых навук (Рыкэн) у горадзе Кобе. Першапачаткова ўвесці яго ў поўны працоўны цыкл меркавалі ў красавіку, аднак гэты працэс было вырашана паскорыць у тым ліку з-за неабходнасці праводзіць экстранныя даследаванні, звязаныя з пашырэннем каранавіруса, паведамляюць інфармагенцтвы.

Часткова «Фугаку» быў запушчаны ў красавіку 2020 года. У чэрвені яго прызналі самым хуткім у свеце эксперты міжнароднага праекта «Топ-500», якія вызначаюць найбольш магутныя суперкамп'ютары на планеце. У лістападзе гэты статус быў другі раз пацверджаны. «Фугаку» заняў таксама першае месца ў трох іншых катэгорыях, прадэманстраваўшы найлепшыя паказнікі пры выкарыстанні ў прамысловасці, у сферы штучнага інтэлекту і пры аналізе вялікіх лічбаў.

Гэты суперкамп'ютар створаны электратэхнічнай карпарацыяй Fujitsu сумесна са спецыялістамі Рыкэн. Ён здольны здзяйсняць больш за 415 квадрыльёнаў вылічэнняў у секунду. Гэта прыкладна ў 2,8 раза перавышае хуткасць суперкамп'ютара Summit з Нацыянальнай лабараторыі ЗША ў Ок-Рыджы (штат Тэнэсі), які раней займаў першае месца ў рэйтынгу, а цяпер апусціўся на другі радок. На трэцім месцы таксама знаходзіцца амерыканскі суперкамп'ютар, а чацвёртую і пятую пазіцыі займаюць машыны з Кітая.

«Фугаку» будзе задзейнічаны больш як у сотні розных даследаванняў. Акрамя праблем пандэміі, яны, у прыватнасці, звязаны з распрацоўкамі ў вобласці штучнага інтэлекту і прагназаваннем надвор'я.

«Фугаку» — адно з найменняў святой для японцаў горы Фудзі. Гэтае слова таксама пераклікаецца з назвай карпарацыі Fujitsu.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930