Знайсці
09.03.2021 / 07:28РусŁacБел

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці палічыў «важным крокам» непрызнанне МАК Віктара Лукашэнкі

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыняў вельмі моцнае рашэнне, не прызнаўшы Віктара Лукашэнку прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК). Такое меркаванне выказаў выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (БФСС) Аляксандр Апейкін У размове з РБК.

«Рашэнне цалкам супадае з чаканнямі. Мы ў першую чаргу ставім сабе за мэту абарону правоў спартсменаў. Пры гэтым у нас няма мэты пазбаўлення Беларусі сцяга або адхілення кагосьці», — заявіў Апейкін. Ён таксама адзначыў, што МАК аператыўна адрэагавала на парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. «Усім зразумела, што Алімпійскі сход прайшоў не ў адпаведнасці з правіламі, і Лукашэнка быў фактычна прызначаны, а не абраны», — дадаў Апейкін.

«Аляксандру Лукашэнку было прынцыпова важна заняць пасаду прэзідэнта НАК, — заявіў Апейкін — і пасля санкцый з боку МАК ён вырашыў паставіць свайго сына — каб захаваць пераемнасць. І цяпер зноў з'явілася неабходнасць правесці пераабранне». На думку Апейкіна, тое, што МАК не хоча прызнаваць сям'ю Лукашэнкі на чале НАК — гэта «важны крок».

На думку Апейкіна, немалаважна і тое, што МАК не прызнаў членам НАК Дзмітрыя Баскава, якога падазраюць у датычнасці да смерці Рамана Бандарэнкі.

БФСС быў створаны ў жніўні 2020 года. Асноўнай задачай арганізацыя называе фінансавую, псіхалагічную, арганізацыйную і любую іншую дапамогу беларускім спартсменам, якія пацярпелі ад дзеянняў улады.

Чытайце таксама: Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнаў Віктара Лукашэнку прэзідэнтам НАК Беларусі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930