Знайсці
08.03.2021 / 21:32РусŁacБел

Дзяржсакратар ЗША назваў Лукашэнку «апошнім дыктатарам Еўропы»

Выступаючы ў панядзелак на ўручэнні штогадовых узнагарод Дзярждэпартамента за грамадзянскую мужнасць жанчынам з розных краін свету, Энтані Блінкен заявіў, што Вашынгтон працягне дамагацца вызвалення палітвязняў у Беларусі, паведамляе ТАСС.

Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства ЗША адкрыў цырымонію, якая праходзіла ў фармаце тэлемоста, з ушанавання Марыі Калеснікавай.

«Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў яна мабілізавала жанчын па ўсёй краіне, каб пратэставаць супраць кіравання Аляксандра Лукашэнкі — апошняга дыктатара Еўропы», — заявіў Блінкен.

Ён дадаў, што Калеснікава знаходзіцца пад вартай.

«Злучаныя Штаты працягваюць заклікаць да яе неадкладнага вызвалення, а таксама да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі», — падкрэсліў шэф амерыканскай дыпламатыі.

Пры гэтым першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн, якая таксама выступіла на цырымоніі, сказала: «Справядлівыя выбары ў Беларусі ўмацуюць таксама нашу ўласную (амерыканскую) дэмакратыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930