Знайсці
08.03.2021 / 16:03РусŁacБел

Прынц Гары і Меган Маркл далі скандальнае інтэрв’ю амерыканскай тэлевядучай Опры Уінфры

На амерыканскім канале CBS паказалі двухгадзіннае інтэрв’ю прынца Гары і яго жонкі Меган Маркл. Гэта першае інтэрв’ю з таго часу, як пара ў пачатку 2020 года адмовілася ад каралеўскіх абавязкаў, заявіла, што будзе самастойна зарабляць на жыццё, і пераехала ў ЗША. Вось самае галоўнае з іх інтэрв’ю.

Скрыншот з відэа.

Меган падзялілася, што жыццё ў каралеўскай сям’і было настолькі ізаляваным і самотным, што ў яе пачалі з’яўляцца думкі пра суіцыд, піша CNN.

Па словах Маркл, ёй было сорамна сказаць пра гэта мужу, але яна ўсведамляла, што калі не прызнаецца, то скончыць жыццё самагубствам. 

Меган адзначыла, што, нягледзячы на добрыя адносіны з Лізаветай ll, яна ніколі не адчувала падтрымкі ад прадстаўнікоў каралеўскай сям’і.

Меган забаранялі з’яўляцца на публіцы праз публікацыі ў брытанскіх таблоідах пасля канфлікту з Кейт Мідлтан, герцагіняй Кембрыджскай. Тады Меган абвінавачвалі ў тым, што яна давяла герцагіню да слёз, аднак усё было наадварот, пра што ведалі ў каралеўскай сям’і, але не заступіліся за Маркл.

Гары распавёў у інтэрв’ю пра адносіны з сям’ёй пасля таго, як яны з Меган адышлі ад каралеўскай сям’і. Калі пара рыхтавалася да пераезду, то яго бацька, прынц Чарльз, не адказваў на тэлефанаванні сына. Цяпер яны аднавілі адносіны, але, па словах Гары, у іх адносінах «ёсць над чым працаваць».

Калі Меган упершыню была цяжарная, то некаторыя прадстаўнікі каралеўскай сям’і пачалі абмяркоўваць, наколькі цёмным будзе колер скуры дзіцяці. Прынц Гары пацвердзіў гэта, але не стаў раскрываць імёны. Ён адзначыў, што быў шакаваны гэтым праяўленнем расізму.

Таксама Маркл паведаміла, што іх сыну Арчы адмовілі ў тытуле прынца, таму ён не атрымаў ахову, што супярэчыць традыцыям каралеўскай сям’і.

У той жа час Гары і Меган падзяліліся радаснай навіной, што чакаюць нараджэння дачкі гэтым летам.

Брытанскія СМІ ў цэлым ацэньваюць выказванні Гары і Меган як непрыгожыя і эгаістычныя, скіраваныя на тое, каб прыцягнуць да сябе ўвагу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930