Знайсці
08.03.2021 / 14:13РусŁacБел

Улады Сербіі заявілі пра спробу дзяржаўнага перавароту

Праслухоўка прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з'яўляецца спробай дзяржаўнага перавароту. У найбліжэйшы час павінны стаць вядомыя дэталі новага скандалу.

Пра гэта заявіла прэм'ер-міністр Сербіі Ана Брнабіч, паведамляе мясцовы партал novosti.rs.

«Праслухоўка прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з'яўляецца спробай дзяржаўнага перавароту», — заявіла яна і падкрэсліла, што расследаванне павінна раскрыць увесь механізм.

На яе думку, да гэтага датычныя людзі з МУС, кіроўнай Сербскай прагрэсіўнай партыі, а таксама прадстаўнікі крымінальных колаў і мафіі.

Яна таксама выказала здагадку, што галоўнай мэтай была ліквідацыя Вучыча.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера