Знайсці
08.03.2021 / 12:31РусŁacБел

У Польшчы ўкраінскі аўтобус трапіў у ДТЗ. 5 чалавек загінулі, дзевяць знаходзяцца ў цяжкім стане

Здарэнне адбылося 6 сакавіка паблізу памежнага пункта пропуску Корчава — Кракавец. Аўтобус «Познань — Херсон», у якім знаходзіліся 57 грамадзян Украіны, трапіў у ДТЗ. У выніку аварыі загінулі 5 чалавек.

pap.pl

Па стане на 07:00 8 сакавіка ў лячэбных установах знаходзяцца 24 чалавекі (з іх 9 у цяжкім стане), паведамляе РБК Украіна.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ва Украіну адправілі першую групу пасажыраў гэтага аўтобуса. У прыватнасці, дадому адправілі 24 чалавек.

Кіроўцу ўжо выставілі абвінавачванне, яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Уладзіміра К. абвінавачваюць у ненаўмысным здзяйсненні аварыі на наземным транспарце. Ён ужо заявіў, што не памятае сітуацыю з ДТЗ. 

Імавернай прычынай ДТЗ стаў няўдалы манеўр, калі кіроўца вырашыў з'ехаць на месца стаянкі і адпачынку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера