Знайсці
08.03.2021 / 13:52РусŁacБел

Былая жонка заснавальніка Amazon выйшла замуж за школьнага настаўніка

Макензі Скот развялася з Джэфам Безасам, заснавальнікам амерыканскага інтэрнэт-гіганта Amazon, у 2019 годзе пасля 25 гадоў у шлюбе. Цяпер 50-гадовая мільярдэрка зноў выйшла замуж.

Макензі Скот і Дэн Джуэт з сайта Giving Pledge

Макензі Скот і Джэф Безас разам вучыліся ў Прынстане. Яна дапамагла свайму былому мужу заснаваць кампанію Amazon у 1994 годзе.

Калі яны разводзіліся, ёй дасталася чацвёртая частка долі Безаса ў «Амазоне» (праўда, права голасу за гэтую долю засталося за Безасам).

У 2020 годзе Макензі Скот была найбагацейшай жанчынай у свеце. На сёння яе маёмасць ацэньваецца ў $53 мільярды, піша The Wall Street Journal.

Пара паведаміла пра свой шлюб на сайце Giving Pledge. Гэта сайт для мільярдэраў, якія публічна абяцаюць аддаць на дабрачыннасць большую частку свайго багацця.

Пасля разводу жанчына пачала актыўна займацца дабрачыннасцю. Яе новы муж Дэн Джуэт адзначыў на сайце Giving Pledge, што далучаецца да абавязацельства Макензі Скот перадаваць значную частку грошай на дабрачыннасць.

Дэн Джуэт — настаўнік прыродазнаўчых навук у прыватнай школе ў Сіэтле, дзе вучацца дзеці Безаса і Скот.

Былы муж Макензі Скот павіншаваў пару і напісаў, што ён шчаслівы за іх абаіх.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031