Знайсці
08.03.2021 / 09:13РусŁacБел

Беларусь запусціць прамысловую вытворчасць вакцыны Sputnik V 30-31 сакавіка

Пра гэта расказаў у эфіры АНТ намесніка міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка, паведамляе прэс-служба Міністэрства.

Wikimedia Commons

Дзмітрый Чараднічэнка нагадаў, што 26 лютага была выпушчаная першая партыя — 15 тысяч ампул, якія цяпер у інстытуце імя Гамалеі (Расія) праходзяць экспертызу на ўстойлівасць, эфектыўнасць і т. д.

«З 30-31 сакавіка мы ўжо пачнём вырабляць вакцыну. Згодна з планам — 500 тыс. доз штомесяц. Гэта даволі вялікія аб'ёмы», — распавёў намеснік міністра.

Раней паведамлялася, што масавая вакцынацыя пачнецца ў красавіку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера