Знайсці
07.03.2021 / 15:56РусŁacБел

Беларусу-трансгендару пагражае мужчынская калонія ў Расіі. Ён баіцца, што не выжыве там

У 2008 годзе ён выдаліў сабе грудзі, але аперацыю на палавых органах не правёў. Так і адслужыў у беларускай арміі, ужо як пашпартны мужчына.

Назар Гулевіч, фота з сацсетак. 

Назар Гулевіч нарадзіўся і жыў у Беларусі, і ўжо з 12 год стаў адчуваць сябе хлопчыкам. У нашай краіне ён і здзейсніў трансгендарны пераход, які ў Беларусі праводзіцца цалкам бясплатна, калі для гэтага ёсць медыцынскія паказчыкі. У 2008 годзе ён выдаліў сабе грудзі, але аперацыю на палавых органах не правёў. Чаму? Розныя крыніцы кажуць рознае: ці то не хацеў, ці то не паспеў.

Пасля таго, як Назар атрымаў пашпарт на мужчынскае імя, яму давялося нават трапіць у беларускае войска, адслужыў ён свой тэрмін у кіналагічнай службе. Па словах цяперашняй жонкі мужчыны, у беларускім войску ведалі пра яго асаблівасці і ставіліся «з паразуменнем».

З пачатку 2000-х Назар Гулевіч стаў ездзіць у Маскву на заробкі, неўзабаве перабраўся туды на сталае жыхарства. Працаваў пераважна на будоўлях, вучыўся ва ўніверсітэце па спецыяльнасці «мытная справа», нават засвяціўся ў адным з эпізодаў праграмы «Бітва экстрасэнсаў». У Маскве ён пазнаёміўся са сваёй цяперашняй жонкай (пара ажанілася, калі Назар ужо быў у СІЗА).

Чытайце таксама: Трансгендар з Маладзечна ажаніўся ў расійскай турме

У 2018 годзе мужчыну затрымалі за махлярства: па паперах ён быў дырэктарам падстаўной фірмы, якая па падробленых дакументах завалодала чужой кватэрай. Сам трансмужчына вінаваціў ва ўсім сваіх саўдзельнікаў. У інтэрв’ю «Московскому комсомольцу» ён даводзіў, што спачатку не разумеў, у што ўвязаўся, а калі западозрыў нядобрае, паспрабаваў збегчы, але яго злавілі і пагрозамі прымусілі падпісаць патрэбныя для здзелкі дакументы.

Суд не паверыў Гулевічу і прысудзіў яму 4 гады калоніі ў лютым гэтага года. З улікам таго, што ўвесь час ад затрымання да суда мужчына правёў у СІЗА, дзе дзень залічваецца за паўтара, яму засталося прабыць у калоніі каля 4 месяцаў.

Усе дні да суда ён правёў у мэтах бяспекі ў адзіночнай камеры жаночага СІЗА№6, цяпер яго хочуць накіраваць у мужчынскую калонію. Сям’я асуджанага і сам Назар Гулевіч баяцца, што яго чакаюць невыносныя ўмовы, здзекі і гвалт.

«У мужчынскіх калоніях трансгендарныя людзі па змоўчанні трапляюць у найніжэйшую касту. Ці будуць яны падвяргацца сэксуальнаму гвалту, залежыць ад сітуацыі ў канкрэтным месцы, але ламаць псіхалагічна такога чалавека пачнуць у любым выпадку», — упэўнены праваабаронца Леанід Агафонаў.

У Расіі на дадзены момант няма спецыялізаваных папраўчых устаноў для трансгендарных людзей. Адным з выхадаў з сітуацыі магла б стаць практыка пакідаць такіх людзей у СІЗА на ўвесь тэрмін, прычым расійскі Крымінальна-выканаўчы кодэкс дазваляе рабіць гэта ў выключных выпадках, ды і з некаторымі транслюдзьмі так ужо паступалі, адзначаюць праваабаронцы.

Аднак якое рашэнне прымуць у менавіта ў сітуацыі Назара Гулевіча, пакуль невядома.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930