Знайсці
07.03.2021 / 13:39РусŁacБел

Такога даўно не было: сёлетняя зіма адпавядала ўсім кліматычным нормам

«Сярэдняя тэмпература паветра за зімовы сезон 2020—2021 гадоў склала мінус 3,8, што вышэй за кліматычную норму на 0,2 градуса. За перыяд з 1881 года такія і больш нізкія тэмпературы зімой у сярэднім бываюць раз у тры гады, а ў апошні раз адзначаліся зімой 2012-2013 гадоў. Тэмпературны максімум у гэтым зімовым сезоне зафіксаваны 25 лютага ў Брэсце (плюс 15), мінімум — 19 лютага ў Брагіне (мінус 29,4)», — распавялі ў Белгідрамеце.

Снежань 2020 года быў цёплым з сярэднямесячнай тэмпературай паветра мінус 0,8, што вышэй за кліматычную норму на 2,5 градуса. У студзені гэты паказчык склаў мінус 4,1 (вышэй за норму на 0,3 градуса). Люты выдаўся халодным — у сярэднім мінус 6,5, што ніжэй за кліматычную норму на 2,2 градуса. У апошні раз так холадна ў лютым было ў 2012 годзе.

За гэтую зіму ў сярэднім па краіне выпала 147 мм ападкаў, што складае 122% за кліматычную норму. Максімальную колькасць выпала ў Гомельскай вобласці (163 мм, або 145% нормы), менш за ўсё адзначалася ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях — 131 мм (116% нормы) і 132 мм (98%) адпаведна. Студзень і люты характарызаваліся лішкам ападкаў (183% і 111% нормы), у снежні назіраўся іх недабор (78%).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930