Знайсці
07.03.2021 / 12:54РусŁacБел

Літоўскія мытнікі знайшлі ў беларускай фуры кантрабандныя цыгарэты на мільён еўра

Літоўскія мытнікі ў пункце пропуску Райгардас (Прывалка) выявілі ў беларускай фуры 640 скрынь кантрабандных цыгарэт на суму больш за мільён еўра. Тытунёвыя вырабы былі схаваныя сярод дошак, паведамляе Delfi.lt.

Фота: Delfi.lt

Кантрабанду літоўскія памежнікі выявілі ў пачатку гэтага тыдня. У фуры, якой кіраваў кіроўца-беларус, па дакументах знаходзілася 22 тоны дошак.

На прапускны пункт Прывалка-Райгардас машына прыехала ўначы. Велікагруз выклікаў падазрэнні ў літоўскіх мытнікаў: драўніну часта выкарыстоўваюць для маскіроўкі кантрабанды. Таксама падазроным падаўся і маршрут грузу: дошкі везлі транзітам праз Літву ў Эстонію.

Было вырашана праверыць груз з дапамогай рэнтгена, але ў Райгардасе такой магчымасці няма, таму фуру з аховай адправілі ў Медзінінкай.

Праверка пацвердзіла падазрэнні: высветлілася, што дошкі — гэта толькі прыкрыццё. Унутры паўпрычэпа былі схованкі, дзе знаходзілася 320 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт марак Fest, NZ і Minsk. Агульная сума кантрабанды — 1,14 мільёна еўра.

Па дадзеным факце распачата расследаванне. Груз і фура затрыманыя, кіроўцу на месяц узялі пад арышт.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930