Знайсці
06.03.2021 / 19:25

Ірландскі сябар дзяцінства Ціханоўскай: Многіх малодшых дзяцей вельмі цягнула да Светы, яна зрабілася лідарам для іх

Дэвід Дзін, каталіцкі багаслоў ірландскага паходжання, дацэнт Атлантычнай школы тэалогіі (Галіфакс, Канада), у інтэрв’ю групе Каардынацыйнай Рады «Хрысціянская візія» распавёў пра сваё знаёмства са Святланай Ціханоўскай.

Павялічыць

Дэвід Дзін

«У 1990-х — пачатку 2000-х гадоў былі ўсталяваныя адносіны паміж тым рэгіёнам Ірландыі, адкуль я родам, і беларускімі Мікашэвічамі. Некаторыя дзеці з Мікашэвічаў прыязджалі ў Ірландыю на летнія вакацыі. Тады і адбылася мая першая сустрэча са Святланай. Яна жыла ў нашым доме. Я вучыўся ва ўніверсітэце, таму бачыўся з ёю, калі вяртаўся дадому на выходныя.

Яна была тыповым беларускім падлеткам. Мы былі вельмі ўражаныя інтэлектам і ўзроўнем развіцця дзяцей. Усе дзеці, з якімі мы пазнаёміліся, асабліва дзяўчынкі, былі надзвычай разумныя і развітыя.

Павялічыць

Святлана Ціханоўская ў тыя гады

А праз пару гадоў стала ясна, што многіх малодшых дзяцей вельмі цягне да Светы. Многія сумавалі па бацьках, быў моўны бар’ер, ежа і таму падобныя рэчы былі такія нязвыклыя. Цікава, што яны імкнуліся да Светы як да чалавека, здольнага быць пасярэднікам паміж імі і прымаючымі сем’ямі. Света натуральным чынам зрабілася лідарам для малодшых беларускіх дзяцей у Ірландыі. Таму ў наступныя гады яе нанялі афiцыйным перакладчыкам.

Яна была тыповай дзяўчынай-падлеткам, адначасова сарамлівай і вясёлай, і яна была не з тых, хто рвецца ў лідары. Але, тым не менш, у яе меліся пэўныя лідарскія якасці, якія натуральным чынам прыцягвалі да яе малодшых дзяцей. Гэта шмат казала пра яе — ужо тады», — згадаў Дэвід Дзін.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30