Знайсці
06.03.2021 / 17:56РусŁacБел

Гамяльчанку судзілі ўжо шэсць разоў — набегла 90 сутак. Імаверная прычына — распрацавала лакальны сцяг

Праваабаронцы «Вясны» праінфармавалі спецыяльных дакладчыкаў ААН па факце шматразовага і паслядоўнага прызначэння адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мірных акцыях пратэсту жыхарцы Гомеля Анастасіі Перавошчыкавай.

Пераслед дзяўчыны пачаўся напрыканцы студзеня 2021 года, і да гэтага часу яе судзілі не менш за шэсць разоў, а агульная колькасць прызначаных сутак дасягнула 90. Таксама па месцы жыхарства Анастасіі Перавошчыкавай і ў доме яе дзядулі былі праведзеныя вобшукі, у выніку якіх канфіскаваная ўся тэхніка.

Па словах маці, пераслед у дачыненні да яе дачкі пачаўся праз тое, што яна распрацавала макет сцяга Навабеліцкага раёна Гомеля. Таксама дзяўчыну вінавацяць ва ўдзеле не менш чым у 10 мірных акцыях пратэсту.

З гэтай нагоды праваабаронцы «Вясны» звярнуліся да Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый Клемана Ньялетсосі Вуля і Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Ірэн Хан. 

«З 8 лютага і да сёння Анастасія Перавошчыкава знаходзіцца ў зняволенні за рэалізацыю сваіх правоў на мірны сход і выказванне меркавання», — адзначаецца ў паведамленні.

Праваабронцы падкрэсліваюць, што такога кшталту практыка прымянення нормаў КаАП з’яўляецца заганнай, мае палітычна матываваны характар, ужываецца з мэтай аказання ціску на Анастасію Перавошчыкаву.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера