Знайсці
05.03.2021 / 22:26РусŁacБел

Галоўнае за 5 сакавіка: «Нашу гісторыю» выкінулі з «Белсаюздрука», справа за дзейнасць «Вясны», затрыманне анархістаў

«Нашу гісторыю» выкінулі з «Белсаюздрука». У суботу Рэдакцыя будзе прадаваць свежы нумар у офісе — набывайце!

«Наша гісторыя», самы папулярны часопіс на беларускай мове, больш не будзе прадавацца ў газетных кіёсках. Дзіцячыя «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» — таксама. «Белсаюздрук» паведаміў, што ў аднабаковым рэжыме разрывае адносіны.

СК завёў крымінальную справу за дзейнасць праваабарончага цэнтра «Вясна»

Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Цэнтральнага апарата СК расследуецца крымінальная справа, заведзеная па факце дзейнасці пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна».

Кіраўнік МЗС Літвы: Хутчэй пекла замёрзне, чым мы будзем разглядаць патрабаванні аб выдачы Ціханоўскай

Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што Літва не мае намеру разглядаць просьбу Генпракуратуры Беларусі аб выдачы былога кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

МУС паведаміла пра затрыманне анархістаў «з міжнароднай злачыннай арганізацыі»

Затрыманыя брэсцкія анархісты з «міжнароднай злачыннай арганізацыі», паведамляе МУС.

Лукашэнка расказаў пра новую групу, у якой нібыта канфіскавалі арсеналы з выбухоўкай

Аляксандр Лукашэнка паведаміў аб выяўленні новай групы, у якой канфіскаваныя арсеналы з тратылам і пластытам.

Генпракуратура завяла крымінальную справу супраць BYPOL

Генеральная пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу ў дачыненні да ўдзельнікаў ініцыятывы BYPOL.

Іх абвінавачваюць у тым, што яны «падбухторвалі слухачоў да варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці з мэтай нагнятання супрацьстаяння ў грамадстве».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930