Знайсці
05.03.2021 / 22:52

Як дзеянні ЗША супраць Расіі ўплываюць на адносіны з Нямеччынай і Кітаем?

Адміністрацыя Байдэна ўвяла санкцыі супраць расійскіх чыноўнікаў і некаторых кампаній у адказ на атручванне і арышт Навальнага. Пры гэтым амерыканскія чыноўнікі адзначылі, што гэта толькі першая хваля мер ЗША, выкліканыя незаконнымі дзеяннямі Расіі. Верагодна, у найбліжэйшы час Байдэн абвесціць пра дадатковыя санкцыі.

Павялічыць

Фота Depositphotos.com

З аднаго боку, Байдэн дэманструе, што спробы перазагрузкі адносін з Расіяй не будзе, але ў той жа час лідар шукае магчымасці для супрацоўніцтва ў галінах, да якіх маюць цікавасць абодва бакі, піша The National Interest.

Таму новы пакет санкцый супраць Расіі можна ахарактарызаваць як пошук кампрамісу. Гэта з'яўляецца спробай ЗША збалансаваць супярэчлівыя нацыянальныя інтарэсы.

З самага першага дня адміністрацыя Байдэна хацела, каб яе палітыка з Расіяй адрознівалася ад той, што праводзіў Трамп і яго папярэднікі. Уведзеныя санкцыі мусілі паказаць, што новая адміністрацыя будзе рэагаваць на дзеянні Расіі, якія Вашынгтон лічыць няправільнымі.

Аднак характар гэтых санкцыйных мер сведчыць пра тое, што ў каманды Байдэна па нацыянальнай бяспецы няма адказаў на два важныя пытанні. Пытанне першае: ці не перажывае цяпер Расія заняпад крыніц для сваёй дзяржаўнай моцы і ці не страчвае праз гэта рэжым сваю легітымнасць? Пытанне другое: ці вартыя больш жорсткія меры супраць Масквы таго, каб з прычыны іх страціць падтрымку Расіі ў рэалізацыі важных амерыканскіх ініцыятыў (у прыватнасці, па Іране і Паўночнай Карэі).

У ЗША многія члены Кангрэса, прытым з абедзвюх партый, перакананыя, што Расія не будзе ні ў якім разе дапамагаць ЗША, а таму санкцыі, уведзеныя Байдэнам, заслабыя. Аднак адміністрацыя прэзідэнта пакуль не ўпэўненая, што расійскі рэжым перайшоў у стадыю заняпаду, а таму не зможа адказаць на амерыканскія санкцыі.

На фоне гэтых дэбатаў узнікае пытанне наконт таго, як дзеянні ЗША паўплываюць на важныя для дзяржавы адносіны з Германіяй і Кітаем.

Ангела Меркель не падтрымлівае той накірунак, які абрала пуцінская Расія, але ў той жа час Германія не пойдзе па тым шляху, які абралі ЗША. Германія, а разам з ёю і ўвесь ЕС, зацікаўленыя ў адносінах з Расіяй, што не можа ігнараваць ЗША. Таму калі ўзнікла пытанне з Навальным, адміністрацыя Байдэна вырашыла не перавышаць меры, прынятыя ЕС у адносінах да Расіі.

Да таго ж, як мяркуюць прадстаўнікі апарату нацыянальнай бяспекі Байдэна, галоўным стратэгічным канкурэнтам ЗША з’яўляецца Кітай, а шмат увагі Расіі дасць Кітаю магчымасць умацоўваць свае пазіцыі. Больш за тое, паколькі суадносіны сіл паступова змяняюцца на карысць Кітая, Расія можа перагледзець глыбіню свайго стратэгічнага партнёрства з гэтай дзяржавай.

Таму ў палітыцы Байдэна праяўляюцца рысы палітыкі Барака Абамы, які імкнуўся зрабіць так, каб у санкцыях супраць Расіі былі прадугледжаныя магчымасці для нармалізацыі адносін. А Байдэн, каб заручыцца падтрымкай ЕС у адносінах ЗША з Кітаем, вымушаны ісці на кампраміс з Германіяй у пытаннях палітыкі з Расіяй.

У той жа час Байдэн можа заяўляць, што адрэагаваў на незаконныя дзеянні Расіі і абараніў амерыканскія каштоўнасці. Аднак яго крытыкі абавязкова адзначаць, што санкцыі ў асноўным маюць сімвалічны характар і не стануць ударам для Расіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30