Знайсці
05.03.2021 / 21:00РусŁacБел

Кавід: смяротнасць у Італіі ў 2020 годзе была самай высокай з часоў Другой сусветнай вайны

У 2020 годзе Італія зарэгістравала больш смерцяў, чым у любы іншы год пасля Другой сусветнай вайны, піша Reuters.

Агульная колькасць смерцяў у Італіі летась склала 746 146, павялічыўшыся на 100 525, або 15,6% у параўнанні з сярэднім паказчыкам за перыяд 2015-2019 гадоў.

Калі ацэньваць перыяд з 21 лютага, калі ў Італіі зафіксавалі выбух COVID-19, і да канца года, то «залішняя смяротнасць» была яшчэ большай — 108 178, што на 21% больш, чым за той жа перыяд у сярэднім за апошнія пяць гадоў.

Інстытут аховы здароўя Istituto Superiore di Sanita афіцыйна паведаміў аб 75 891 смерці ад каранавіруса ў 2020 годзе, што складае каля 70% ад агульнай залішняй смяротнасці.

У гэтым годзе Італія працягвае рэгістраваць сотні смерцяў ад COVID-19. У чацвер абноўлены падлік інстытута складаў 98 974.

Афіцыйна COVID-19 выклікаў 10% смерцяў у Італіі ў мінулым годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера