Знайсці
05.03.2021 / 20:43РусŁacБел

«Ты супраць нашай дзяржавы?» Паслухайце, як настаўніца прымушае школьніка ўступіць у БРСМ

У сацыяльных сетках абмяркоўваюць аўдыязапіс размовы настаўніка з вучнямі ў адной з віцебскіх школ. Гаворка ішла пра БРСМ. Мяркуючы па рэпліках, хтосьці з дзяцей не хацеў уступаць у грамадскую арганізацыю. Педагог прыгразіла, што дзіця паставяць на ўнутрышкольны ўлік, піша Tut.by.

administrator · BRSM

На запісе чуваць, як настаўніца звяртаецца да аднаго са школьнікаў:

— Ведаеш, за такія выказванні цябе можна паставіць на ўнутрышкольны ўлік… Мы табе патлумачым на класнай гадзіне, што такое БРСМ, што ты жывеш у нашай дзяржаве! Ты супраць нашай дзяржавы?

— Чаму я супраць? — чуецца на заднім фоне голас хлопца.

Не збаўляючы тон, настаўнік дадае:

— Тады я не разумею… Я табе растлумачу на класнай гадзіне, да таго часу, пакуль ты не зразумееш… Нават тое, як ты сябе паводзіш…

Абрываючы фразу на паўслове, педагог прамаўляе «алё», мабыць, пераключаючыся на тэлефонны званок, і тлумачыць суразмоўцу: «Я пытаюся, чаму яна не хоча ўступаць у… [неразборліва]».

Каб праясніць сітуацыю, патэлефанавалі ў школу, у якой, як мяркуецца, быў зроблены запіс. Намесніца дырэктара ад каментароў адмовілася, дырэктарка не падняла трубку. Патэлефанавалі ў Цэнтральны камітэт БРСМ з пытаннем: як тут ставяцца да падобнай матывацыі вучняў? Журналістам адказалі, што не падтрымліваюць ціск з боку школы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930