Знайсці
06.03.2021 / 11:24

Крыніцы: Уласніку гандлёвай сеткі Green налічылі $5 мільёнаў за выхад з СІЗА

Буйны прадпрымальнік, сузаснавальнік фірмы «Рапа» Генадзь Кірэйкаў быў затрыманы ў пачатку лютага.

Чытайце. «Кампанію мы выразаем»: затрыманы ўласнік крамаў «Грын» і ГЦ «Скала» Генадзь Кірэйкаў

Павялічыць

Генадзь Кірэйкаў, фота Вольгі Шукайла, Tut.by

Па чутках, якія гуляюць у бізнэс-колах, рэальнай прычынай затрымання Кірэйкава і наступных пагроз і санкцый у дачыненні да кампаніі стала пазіцыя асобных менеджараў сеткі Green, якія прымалі актыўны ўдзел ў пратэстах супраць беззаконня і фальсіфікацыі выбараў.

Ці магло быць такое, што кампанія сапраўды адмовілася браць на рэалізацыю тавары асобных дзяржаўных вытворцаў? Некаторыя суразмоўцы «Нашай Нівы» дапускаюць такую імавернасць, але задаюцца пытаннем, у чым тут можа быць крымінал.

Як цяпер справы ў Green? Невядома ні пра адну краму, якая б закрылася. Абазнаныя нават кажуць, што сетка мае планы па пашырэнні.

А вось самому Генадзю Кірэйкаву, як кажуць блізкія, ужо назвалі «суму за выхад», яе пачалі збіраць. 

«Гэта звычайная практыка, калі бізнэсмену агучваюць суму «выкупу». Могуць на паперчыне напісаць, могуць афіцыйна налічыць для «кампенсацыі шкоды» ў рамках Крымінальнага кодэкса. Амаль любому буйному бізнэсмену можна нешта «налічыць», усе жывуць у Беларусі, разумеючы, што такі дзень некалі можа настаць», — тлумачаць крыніцы з бізнэс-асяродкаў. 

У выпадку Кірэйкава называюць суму пяць мільёнаў даляраў. 

Тым не менш затрыманне бізнэсоўца ўжо ўдарыла па будоўлі гандлёва-забаўляльнага комплекса на месцы Чэрвеньскага рынку. 

Наколькі нам вядома, у сувязі з затрыманнем галоўнага акцыянера будоўля пачала губляць абароты. Фатограф «Нашай Нівы» заспеў рабочых, але іх былі адзінкі.

Павялічыць

Будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага комплекса мелася пачацца яшчэ ў 2013-м, калі дробных камерсантаў выгналі з пляцоўкі. 

Павялічыць

Але некалькі ўладальнікаў зямлі адзін за адным яе пазбаўляліся, не праяўляючы імпэту ў будаўніцтве. Пакуль у 2019-м «Рапа» і браты Кімы не выкупілі кампанію з правам будаўніцтва. 

Гандлёва-забаўляльны комплекс мае з'явіцца ўжо ў 2023-м. 

Арцём Гарбацэвіч, фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30