Знайсці
05.03.2021 / 14:58РусŁacБел

«Недарэчны трах, або Вар'яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале

Карціна румынскага рэжысёра Раду Жудэ «Недарэчны трах, або Вар'яцкае порна» ўдастоена «Залатога мядзведзя» — галоўнага прыза 71-га Берлінскага кінафестывалю. Цырымонія прысуджэння ўзнагарод Берлінале адбылася 5 сакавіка ў анлайн-фармаце з-за абмежаванняў у сувязі з пандэміяй кавіду, паведамляе meduza.io.

Фільм-пераможца — гісторыя пра настаўніцу, чыё інтымнае відэа, запісанае мужам, трапляе ў інтэрнэт. На яго трапляюць вучні, і іх бацькі патрабуюць адхіліць жанчыну ад працы з дзецьмі. У сваім фільме рэжысёр падымае тэму падвойных стандартаў і крывадушнасці ў грамадстве, поўным забабонаў і вузкіх поглядаў.

Гран-пры журы фестывалю атрымала стужка «Кола фартуны і фантазіі» японца Русукэ Хамагуці. Карціна «Спадар Бахман і яго клас» Марыі Шпет удастоена другога прыза журы.

Дэнеш Надзь стаў уладальнікам «Срэбнага мядзведзя» за найлепшую рэжысуру («Натуральнае святло»).

«Срэбны мядзведзь» за найлепшы сцэнар прысуджаны карэйцу Хон Сан Су за фільм «Уступ».

Прыз за найлепшую ролю атрымала Марэн Эгерт, якая сыграла ў карціне «Я твой мужчына». Ліла Кізлінгер адзначана прызам за найлепшую ролю другога плана ў фільме «Лес — я бачу цябе ўсюды».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера