Знайсці
05.03.2021 / 14:44

У Лідзе загінуў доктар-гінеколаг мясцовай бальніцы. Яго цела знайшлі каля шматпавярховіка

У Лідзе загінуў доктар-гінеколаг Лідскай ЦРБ Яўген Янко. Яго цела знайшлі днём 4 сакавіка каля 9-павярховага дома ў цэнтры горада. Асноўная з версій здарэння — суіцыд, піша Tut.by.

Павялічыць

Яўгену было 39 гадоў. Ён доўгі час працаваў у Лідскай ЦРБ, а таксама ў адным з прыватных медыцынскіх цэнтраў Ліды. Доктар першай кваліфікацыйнай катэгорыі. Стаж працы па спецыяльнасці — 11 гадоў. На сайце бальніцы яго фотаздымак ёсць на Дошцы гонару.

Мясцовыя жыхары ўспамінаюць пра яго, як пра добрага доктара, прафесіянала і пазітыўнага чалавека.

Сваякі мяркуюць, што ўчынак Яўгена можа быць звязаны з працоўнымі пытаннямі.

— На мінулым тыдні ён рабіў аперацыю кесарава сячэння, там прайшло не ўсё гладка — і быццам бы ў бальніцы разбіралі гэты выпадак. 4 сакавіка ён павінен быў пайсці ў адміністрацыю. Апошнія дні быў сам не свой. Перажываў, што, можа быць, ён сапраўды ў чымсьці памыліўся — кажуць сваякі.

У адміністрацыі Лідскай ЦРБ паведамілі, што ўчора, 4 сакавіка, Яўген да іх не прыходзіў «і наогул да яго не было якіх-небудзь пытанняў». Там вельмі перажываюць.

— Ён выдатны доктар і заўсёды прафесійна выконваў свае абавязкі. Доўгі час працаваў у нашай бальніцы. Да яго ніколі ніякіх пытанняў не было, ніводнага канфлікту. Па той аперацыі, аб якой кажуць сваякі, прэтэнзій да доктара не было. Там усё ўжо добра, жанчына ў парадку. Мы ўсе смуткуем і перажываем з-за таго, што здарылася, — кажуць у адміністрацыі Лідскай ЦРБ. У Яўгена засталіся жонка і 14-гадовая дачка.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30