Знайсці
05.03.2021 / 19:19РусŁacБел

Што насамрэч азначаюць лічбы эфектыўнасці вакцын? Тлумачым

Вымярэнне эфектыўнасці вакцыны — важны і складаны этап яе выпрабаванняў. Калі эфектыўнасць вакцыны складае 95%, то гэта не значыць, што 5% вакцынаваных захварэюць на кавід. Да таго ж, калі адна вакцына паказвае большую эфектыўнасць, чым іншая, то гэта не абавязкова сведчыць пра тое, што першая вакцына лепшая.

Фота Depositphotos.com

Эфектыўнасць — гэта вымярэнне таго, наколькі вакцына зніжае рызыку заражэння. Напрыклад, стваральнікі вакцыны Johnson & Johnson, якую зарэгістравалі на мінулым тыдні, назіралі, колькі вакцынаваных людзей заразіліся каранавірусам. Затым яны параўналі гэтыя звесткі з колькасцю інфікаваных, якія атрымалі плацэба.

Гэту розніцу лічаць у адсотках. Калі адсотак роўны нулю, то гэта значыць, што вакцынаваныя людзі падвяргаюцца такой жа рызыцы як і тыя, хто атрымаў плацэба. Сто адсоткаў значыць, што вакцына цалкам знішчае рызыку захворвання.

Такім чынам амерыканская кампанія Johnson & Johnson выявіла, што эфектыўнасць іх вакцыны складае 72%.

Вядома, што вынікі эфектыўнасці залежаць ад месца даследавання. Johnson & Johnson праводзіла выпрабаванні ў ЗША, Лацінскай Амерыцы і Паўднёвай Афрыцы. Эфектыўнасць у ЗША была найвышэйшай.

У Паўднёвай Афрыцы новы штам каранавіруса зніжае эфектыўнасць вакцыны, бо гэты варыянт можа ўхіляцца ад некаторых антыцел, што выпрацоўвае вакцына Johnson & Johnson. Аднак паўднёваафрыканскі штам не робіць вакцыну бескарыснай: эфектыўнасць Johnson & Johnson у Паўднёвай Афрыцы склала 64%, піша The New York Times.

Эфектыўнасць таксама можа змяняцца ў залежнасці ад цяжкасці інфекцыі. Напрыклад, Johnson & Johnson паказала, што мае 85-адсоткавую эфектыўнасць супраць цяжкіх выпадкаў кавіду. Гэта значыць, што вакцына зменшыць колькасць шпіталізацый і смерцяў.

Таму калі навукоўцы называюць эфектыўнасць вакцыны, варта мець на ўвазе, што гэта не можа быць дакладнай ацэнкай, бо выпрабаванні ажыццяўляюцца на абмежаванай колькасці людзей.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930