Знайсці
10.06.2009 / 23:1817РусŁacБел

Вік: Расія будзе будаваць АЭС у Беларусі 25 гадоў

І так і не дабудуе, бо зацягванне будоўлі будзе ў яе інтарэсе. Мяркуе Ганс-Георг Вік, нямецкі дыпламат, былы кіраўнік місіі АБСЕ ў Беларусі. У Іране яны будуюць АЭС ад 1984 году.

І так і не дабудуе, бо зацягванне будоўлі будзе ў яе інтарэсе. Мяркуе Ганс-Георг Вік, нямецкі дыпламат, былы кіраўнік місіі АБСЕ ў Беларусі. У Іране яны будуюць АЭС ад 1984 году.

Ганс‑Георг Вік, нямецкі дыпламат, былы кіраўнік місіі АБСЕ ў Беларусі:

«У 1974 годзе «Siemens» выйграў тэндэр на пабудову АЭС у Іране — я акурат тады быў паслом Нямеччыны ў гэтай краіне — яны пачалі будоўлю і за чатыры гады станцыю амаль збудавалі. Пасля Ісламскай рэвалюцы Хамейні нямецкую кампанію выгнаў. А ў 1984 годзе зноў запрасіў назад. Немцы абдумалі — і адмовіліся.

Тады Хамейні запрасіў будаваць Савецкі Саюз. СССР пагадзіўся. І дагэтуль будуе. І канца той будоўлі не відна. Таму што гэта ў іхным інтарэсе — расцягнуць гэтую будоўлю да бясконцасці. Тое самае будзе, калі Расія пачне будаваць АЭС у Беларусі».

Такое меркаванне Г‑Г.Вік выказаў у часе дыскусіі «Прыкметы пераменаў у Беларусі: ацэнка апошніх падзеяў у Беларусі і вакол яе», што адбылося 10 чэрвеня пад эгідай Нямецкага Фонду Маршала ў Берліне.

На дыскусіі прысутнічалі два дыпламаты з беларускага пасольства ў Нямеччыне, але яны не бралі слова.

Барыс Тумар, Берлін

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930