Знайсці
05.03.2021 / 11:30РусŁacБел

Ілля Квачэнка асуджаны на 15 сутак за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на ўласным балконе ў квартале «Пірс»

Айцішнік Ілля Квачэнка асуджаны на 15 дзён арышту за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на ўласным балконе ў квартале «Пірс».

Радыё Свабода

Увечары 2 сакавіка ў ЖК «Пірс» прыехала міліцыя — на балконе праграміста Іллі Квачэнкі быў заўважаны БЧБ-сцяг. Супрацоўнікі міліцыі вырашылі зняць сцяг самастойна, дзякуючы аўтавышцы, але ў іх нічога не атрымалася.

Затым вырашылі канфіскаваць машыну Іллі. На наступны дзень супрацоўнікі вырашылі нават адключылі святло ў кватэры, каб ён выйшаў з кватэры, але Ілля застаўся дома.

У выніку, яму ўсё ж такі перадалі позву ў Ждановіцкі аддзел РУУС, з якога 4 сакавіка ён так і не выйшаў. Там на яго склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП. Ілля першы вядомы затрыманы, які праходзіць па новым артыкуле, піша Радыё Свабода.

Сёння, 5 сакавіка, над жыхаром «Пірса» адбыўся суд. Справу Іллі Квачэнкі разглядаў суддзя Мінскага раёна Антон Колабаў. Вынік — 15 сутак.

Чытайце таксама:
Жыхара квартала «Пірс», у якога за нацыянальны сцяг на балконе забралі машыну, затрымалі і будуць судзіць

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930