Знайсці
05.03.2021 / 11:00РусŁacБел

Лукашэнка на «Мотавела»: Тут павінна быць высокатэхналагічная вытворчасць

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў па-гаспадарску, па-народнаму падыходзіць да развіцця ААТ «Мотавела», дзе ёсць шмат незадзейнічаных тэрыторый, піша БелТА.

БелТА

«Тут павінна быць вытворчасць, і высокатэхналагічная вытворчасць», — падкрэсліў Лукашэнка. Паводле яго слоў, важная і арыентацыя на экспарт прадукцыі.

Лукашэнка даручыў кіраўніку КДК яшчэ раз прааналізаваць неабходнасць зносу тых ці іншых будынкаў, каб не падыходзіць да гэтага пытання агулам.

Ён лічыць, што трэба талкова выкарыстоўваць гэтую вялікую тэрыторыю, размешчаную практычна ў цэнтры Мінска. Тым больш што некаторыя будынкі на працягу многіх гадоў фарміруюць гістарычнае аблічча сталіцы ўздоўж Партызанскага праспекта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера