Знайсці
05.03.2021 / 10:51РусŁacБел

Як выглядаюць першыя хвіліны на свабодзе палітвязня Антона Бяленскага ФОТЫ

Палітвязня, актывіста штаба Бабарыкі Антона Бяленскага прысудзілі да паўтара года хіміі, сёння ён выйшаў на свабоду. Ён будзе знаходзіцца на волі ў часе разгляду апеляцыі.

Так выглядаюць яго першыя хвіліны на свабодзе.

Антон з дзяўчынай і мамай

Падтрымаць Антона прыйшоў Лявон Халатран

А таксама бацька Марыі Калеснікавай

Антону інкрымінавалі дзеянні ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. У абвінавачванні сказана, што Бяленскі перашкаджаў супрацоўнікам праваахоўных органаў у выкананні іх службовых абавязкаў і наўмысна перашкаджаў руху транспарту. Сам Антон віну прызнаў часткова (а менавіта сказаў, што браў удзел у мірнай акцыі, у астатнім ён не згодны) — і адмовіўся даваць паказанні ў зале суда.

Антон быў затрыманы 10 жніўня ў гасцініцы «Беларусь» на 17-м паверсе. Сілавікі ўварваліся ў нумар каля 19.00, калі той быў з дзяўчынай. Маладыя людзі знаходзіліся ля акна, Антон размаўляў па тэлефоне з сябрам. 

Фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930