Знайсці
05.03.2021 / 10:33РусŁacБел

Валанцёру штаба Бабарыкі Антону Бяленскаму далі 1,5 года хіміі. Яго затрымлівалі 10 жніўня у гатэлі «Беларусь» разам з дзяўчынай

Антона вызваляць у зале суда.

Фота Надзеі Бужан

На час абскарджання прысуду ён будзе пад падпіскай.

Справу разглядала суддзя Святлана Бандарэнка. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў старшы памочнік пракурора Маскоўскага раёна Раман Бізюк.

Нагадаем, Антону Бяленскаму інкрымінуюць дзеянні, якія ён здзяйсняў у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. У абвінавачванні сказана, што Бяленскі перашкаджаў супрацоўнікам праваахоўных органаў у выкананні іх службовых абавязкаў і наўмысна перашкаджаў руху транспарту. Сам Антон віну прызнаў часткова (а менавіта сказаў, што браў удзел у мірнай акцыі, у астатнім ён не згодны) — і адмовіўся даваць паказанні ў зале суда.

Антон Бяленскі быў затрыманы 10 жніўня ў гасцініцы «Беларусь» на 17-м паверсе. Сілавікі ўварваліся ў нумар каля 19.00, калі той быў з дзяўчынай. Маладыя людзі знаходзіліся ля акна, Антон гаварыў па тэлефоне з сябрам. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930