Знайсці
05.03.2021 / 09:40РусŁacБел

Германія заблакавала рахункі Russia Today

Commerzbank пісьмова паведаміў аб закрыцці рахункаў і спыненні ўсіх фінансавых аперацый тэлекампаніі Russia Today і Ruptly (відэаагенцтва RT) у Германіі.

Масква абяцае «жорсткія меры» супраць нямецкіх журналістаў, якія працуюць у Расіі, калі Берлін не забяспечыць нармальную працу расійскіх журналістаў у Нямеччыне. Пра гэта заявіла прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава, піша ВВС.

Яна паведаміла, што 26 лютага нямецкі Commerzbank пісьмова паведаміў пра закрыццё рахункаў і спыненне ўсіх фінансавых аперацый Russia Today і Ruptly (відэаагенцтва RT) у Германіі з 31 мая гэтага года.

Банк патлумачыў рашэнне сваім правам «завяршыць супрацоўніцтва з кліентам у аднабаковым парадку без тлумачэння прычыны».

«З усёй сур'ёзнасцю заклікаем Берлін адумацца, забяспечыць нармальнае функцыянаванне названых медыякампаній, адмяніць любыя рэстрыктыўныя мерапрыемствы, якія абцяжарваюць працу СМІ», — заявіла Марыя Захарава, папярэдзіўшы аб жорсткіх мерах у адказ.

У Russia Today таксама паведамілі, што цяперашнія падзеі — не першыя ўскладненні для гэтага канала ў Германіі, і не ўпершыню праблемы датычацца менавіта фінансаў.

«Улічваючы, што Сommerzbank без тлумачэння прычын закрывае нашы рахункі, а блізу 20 нямецкіх і міжнародных фінансавых інстытутаў адмовілі нам у супрацоўніцтве, у нас ёсць прычыны меркаваць, што супраць RT у Нямеччыне праходзіць кампанія, якая, фактычна, зводзіцца да фінансавага эмбарга», — цытуе RT кіраўніцу канала ў Нямеччыне Дынару Тактасунаву.

2 сакавіка ЗША і ЕС адначасова ўвялі санкцыі ў дачыненні да расійскіх топ-чыноўнікаў, якіх падазраюць у датычнасці да пераследу расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Пасля атручвання ён лячыўся менавіта ў Нямеччыне, адкуль вярнуўся ў Расію 17 студзеня гэтага года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930