Знайсці
05.03.2021 / 07:52РусŁacБел

Італія заблакавала пастаўкі вакцыны AstraZeneca ў Аўстралію. Самім не хапае

Італьянскія ўлады заблакавалі экспарт у Аўстралію буйной партыі вакцыны ад каранавіруса, распрацаванай брытанска-шведскай фармкампаніяй AstraZeneca сумесна з Оксфардскім універсітэтам, паведамляе РБК.

Гаворка ідзе пра партыю ў 250 тыс. доз, вырабленых на заводзе AstraZeneca ў Італіі. Паводле звестак FT, Рым паведаміў ЕС аб сваім рашэнні на мінулым тыдні ў рамках механізму кантролю за экспартам прэпаратаў, Еўракамісія яго падтрымала.

Міністэрства замежных спраў Італіі заявіла, што пайшло на гэты крок з-за дэфіцыту прэпаратаў у Еўропе, а таксама з-за затрымак паставак AstraZeneca.

На думку кіраўніка ведамства, Аўстралія знаходзіцца ў «добрым» становішчы ў параўнанні з краінамі ЕС.

МЗС таксама лічыць, што партыя вакцыны, прызначаная на экспарт, занадта вялікая ў параўнанні з колькасцю доз прэпарата, пастаўленых у Італію і іншыя краіны ЕС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера