Знайсці
05.03.2021 / 07:44РусŁacБел

ЕЭК прапанавала Беларусі пазбавіцца абавязковага пераліку беларускіх тавараў у крамах

Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) апавясціла ўрад Беларусі аб неабходнасці выканання абавязкаў па функцыянаванні ўнутранага рынку ЕАЭС у сферы рознічнага гандлю. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ЕЭК, піша Tut.by.

Фота Надзеі Бужан

«Па выніках пасяджэння Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі прынята рашэнне паведаміць Рэспубліцы Беларусь аб неабходнасці выканання права Еўразійскага эканамічнага саюза» — сказана ў заяве.

Калегія ЕЭК прызнала бар'ерам на ўнутраным рынку ЕАЭС патрабаванне пра абавязковы асартымент беларускіх тавараў на паліцах у крамах рознічнага гандлю краіны.

Беларускаму ўраду прапанавана «на працягу 30 каляндарных дзён з даты ўступлення рашэння ў сілу забяспечыць ліквідацыю наяўных парушэнняў і праінфармаваць Камісію аб прынятых мерах».

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі рэкамендуе рытэйлерам пры рэалізацыі (пастаўцы) харчовых тавараў, у тым ліку сацыяльна значных, забяспечыць дасягненне ўдзельнай вагі харчовых тавараў айчыннай вытворчасці ў аб'ёме рознічнага тавараабароту арганізацыі па выніках 2021 года на ўзроўні не ніжэй за 80-85%. Акрамя таго, беларускія тавары варта выкладваць у крамах «у візуальна і фізічна даступных месцах».

12 лютага на УНС Аляксандр Лукашэнка выказаў прэтэнзію ў адрас гандлёвых сетак аб тым, што яны недастаткова актыўна прадстаўляюць беларускія тавары аддаючы перавагу імпартным. Адну з такіх сетак, па яго словах, ужо пачалі «выразаць».

Услед за гэтым Камітэт дзяржкантролю пайшоў з праверкамі ў буйныя гандлёвыя сеткі — як у Мінску, так і ў рэгіёнах. Асаблівую ўвагу кантралёры мелі намер надаць імпартным таварам і наяўнасці беларускіх. «Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў будзе дадзена ацэнка прыманых органамі дзяржаўнага кіравання мер па абароне інтарэсаў айчынных вытворцаў і скарачэння аб'ёму імпартаваных тавараў», — казалася ў заяве КДК.

Шмат тавараў пастаўляецца ў Беларусь з Расіі, дзе размясцілі свае вытворчасці ў тым ліку і транснацыянальныя карпарацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930