Знайсці
04.03.2021 / 23:56РусŁacБел

Стала вядомая колькасць затрыманых за палітыку ў лютым

Колькасць палітычна матываваных крымінальных спраў перавысіла 2407.

Не менш за 511 чалавек былі затрыманыя ў Беларусі ў лютым па палітычных матывах. Такія звесткі сабралі праваабаронцы-вясноўцы.

Для параўнання: у студзені было не менш за 873 затрыманні, у снежні — 1203. 

Больш за ўсё затрымлівалі ў Мінску.

Такім чынам, як падлічыла «Наша Ніва», агульная лічба затрыманняў за час пратэстаў дасягнула як мінімум 33 468.

Варта адзначыць, што ўсе вышэй прыведзеныя лічбы наўрад ці поўныя. Нават агульная колькасць людзей, арыштаваных па крымінальных справах, пакуль дакладна невядомая.

Ад жніўня 2020 года заведзена 2407 спраў «экстрэмісцкай накіраванасці», паведаміў 4 сакавіка старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. Пад «экстрэмісцкай накіраванасцю» разумеюцца ўсе справы палітычнага характару.

Вядома больш за 890 фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў (спіс па спасылцы няпоўны, праваабаронцы задакументавалі толькі тых людзей, хто сам пра сябе паведаміў або чые сваякі паведамілі)

— ад Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі да журналістак Кацярыны Барысевіч і Кацярыны Андрэевай і рабочых Жлобінскага металургічнага завода, дзе крымінальную справу завялі за забастоўку.

Не менш за 335 прадпрыемстваў і бізнэсаў трапілі пад эканамічныя рэпрэсіі за падтрымку пратэстаў.

Гэта самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў.

Для параўнання: калі б у прапорцыі на душу насельніцтва столькі ж людзей затрымалі ў Расіі, гэта склала б 495 000. Калі б ва Украіне ці Польшчы — 135 тысяч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера