Знайсці
04.03.2021 / 17:32РусŁacБел

Ва ўрадзе распавялі, колькі выдаткуюць на куплю вакцыны ад кавіду

На закупку вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі ў 2021 г. у Беларусі з бюджэту выдзеляць 50 млн рублёў (больш за 19,1 млн даляраў). Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Рэспубліка» распавёў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко.

Па словах Кійко, на цэнтралізаваную закупку лекавых сродкаў запланавана накіраваць 518 млн рублёў, з якіх 50 млн — на закупку вакцыны.

Акрамя гэтага, у кансалідаваным бюджэце закладзеныя выдаткі на даплаты медыкам, якія працуюць ва ўмовах каранавіруса, — каля 192 млн рублёў (больш за 73 млн даляраў).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера