Знайсці
04.03.2021 / 18:33РусŁacБел

Google больш не будзе прадаваць рэкламу на аснове гісторыі праглядаў карыстальнікаў

Google заявіла, што больш не будзе выкарыстоўваць тэхналогіі, якія адсочваюць вэб-карыстальнікаў, калі яны пераходзяць з сайта на сайт. Гэту тэхналогію кампанія выкарыстоўвала, каб прадаваць рэкламу.

Фота Depositphotos.com

Тэхналогіі адсочвання гісторыі праглядаў вэб-сайтаў выклікаюць шмат крытыкі з боку праваабаронцаў, бо з’яўляюцца парушэннем канфідэнцыяльнасці карыстальнікаў. Аднак шмат кампаній абапіраюцца на такія тэхналогіі, каб таргетаваць сваю рэкламу і тым самым зрабіць яе больш эфектыўнай.

«Людзі не павінны пагаджацца з тым, што іх адсочваюць у рэкламных мэтах, а рэкламадаўцам не трэба адсочваць асобных карыстальнікаў, каб атрымаць даход ад лічбавай рэкламы», — адзначыў менеджар па прадуктах Google Дэвід Тэмкін.

Google адзначыла, што цяпер кампанія актыўна займаецца распрацоўкай новых тэхналогій, каб таргетаваць рэкламу без збору інфармацыі наконт таго, якія сайты наведвалі вэб-карыстальнікі, піша The Wall Street Journal.

Такія змены хвалююць рэкламадаўцаў, паколькі звесткі з гісторыі браўзера дапамагаюць вызначыць, ці набываў калі-небудзь карыстальнік той ці іншы прадукт і ці варта яму паказваць рэкламу.

Аднак нядаўна кампанія распавяла пра тэхналогію пад назвай Federated Learning of Cohorts, якая ў будучыні мусіць замяніць пабочныя файлы cookie. Гэта тэхналогія выкарыстоўвае пэўныя алгарытмы для аналізу звестак карыстальнікаў, якія пасля аўтаматычна аб’ядноўваюцца ў вялікія групы на аснове іх пераваг. Але ў выніку гэтыя звесткі застаюцца канфідэнцыяльнымі, а рэкламадаўцы могуць атрымліваць неабходную інфармацыю для таргетынгу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930